Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад онлайн-канфэрэнцыяй зь Някляевым у “Барысаўскіх навінах” зьнікла сувязь


Сёньня а 16-й гадзіне газэта «Барысаўскія навіны» плянавала правесьці онлайн-канфэрэнцыю зь вядомым беларускім паэтам Уладзімерам Някляевым. Абвестка пра тое зьявілася ў тыднёвіку ўчора.

Аднак калі лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» прыехаў у рэдакцыю выданьня, там раптоўна абарвалася тэлефонная лінія.

Зараз задаць пытаньне Ўладзімеру Някляеву можна па рэзэрвовым тэлефонным нумары: +375 177 73-94-21 (гарадзкі), +375 29 643-73-90 (Velcom).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG