Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латыская кампанія гатовая ўкласьці ў Беларусі 200 мільёнаў даляраў


Латыская кампанія Logistik Partneri, Ltd. вядзе перамовы зь беларускім бокам пра стварэньне міжнароднага мультымадальнага лягістычнага цэнтру «Ворша» каля авіярамонтнага заводу.

На прэс-канфэрэнцыі намесьнік міністра транспарту і камунікацый Мікалай Верхавец паведаміў журналістам, што інвэстыцыі ў гэты праект могуць скласьці каля 200 мільёнаў даляраў. Ён падкрэсьліў, што Ворша знаходзіцца на скрыжаваньні аўтадарог, паветраных шляхоў, мае разьвіты чыгуначны вузел: «Тут у добрым стане знаходзіцца ўзьлётна-пасадачная паласа, не выкарыстоўваць яе для перавозкі грузаў было б няправільна», перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG