Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Лёс, доля, шчасьце


Удзельнічае філёзаф Алесь Анціпенка

Эфір 11 сакавіка 2010 году

Вячаслаў Ракіцкі і Алесь Анціпенка

Вячаслаў Ракіцкі: Беларусы вельмі часта ў прымаўках, прыказках наракаюць на долю. Яны любяць казаць: «Мусіць, ужо наша доля такая». Адкуль і чаму такая падпарадкаванасьць лёсу, такі пэсымізм?

Алесь Анціпенка: Праз гэтую прымаўку прамаўляе калектыўная памяць і траўматычны досьвед калянізацыі нашай краіны, агрэсіі супраць беларусаў.




Лёс, доля, шчасьце
«Шчасьце за гарамі, а бяда за плячамі»

«Як красату дзялілі, дык спала, а як шчасьце дзялілі, дык устала»

«Як няма шчасьця — няма і долі»

«Як сіла слабая, то і доля благая»

«Доля там, дзе воля»

«Будзе тое, што будзе, а будзе, што суджана»

«Вось жыў чалавек і памёр»

«Эх, каб ведаў, дзе ўпадзеш, дык саломкі падсьцяліў бы»

«Гаўно доля, гаўно мёд, гаўно дзядзька пчалавод»

«Мусіць, ужо наша доля такая»

«Шчасьліваму і ўва сьне шчасьце сьніцца»

«Чужая доля пад бок коле»

«У людзей шыла брые, а у нас i долата ня йме»

«У людзей поўна печ дроў гарыць, а ў нас і адно палена ня хоча»

«Каму шанцуе, таму падчас і воўк коні пасе»

«Бяз шчасьця i ў грыбы кепска хадзіць»

«На сьвеце, як у карэце: едзеш i калышасься, пакуль ня вывернесься»

«Ніхто наперад ня знае, што каго чакае»
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG