Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі загінулі чатыры беларускія турысты


У Мурманскай вобласьці знойдзеныя целы ўсіх беларускіх турыстаў, якія 8 сакавіка былі накрытыя сьнежнай лявінай у горным масіве Лавазэрскай тундры.


Раней паведамлялася, што ў лыжны паход група з шасьці жыхароў Берасьцейскай вобласьці выправілася 3 сакавіка. У сярэдзіне дня 8 сакавіка ў раёне перавалу адбыўся сход лявіны, якая накрыла чатырох з шасьці турыстаў. Уратаваліся Дзьмітрый Фамін і Аляксандар Юрага, якія напачатку спрабавалі самастойна знайсьці сваіх таварышаў.

Пасьля таго, як гэтыя намаганьні ні да чаго не прывялі, увечары 9 сакавіка яны здолелі дабрацца да Лавазэрскага РАУС і паведамілі пра надзвычайнае здарэньне. Таксама хлопцы расказалі, што іхняя група не была зарэгістраваная ў Мурманскім пошукава-ратавальным атрадзе.
Удзельнікам паходу было ад 22 да 29 гадоў. Сярод загінулых – дзьве маладыя дзяўчыны. Таксама загінуў і кіраўнік групы Міхаіл Карпеш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG