Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакейныя спэцыялісты ўжо адхрысьціліся ад Захарава


Міхаіл Захараў

Міхаіл Захараў

“Эўрарадыё” паведамляе, што фармальна Міхаіл Захараў больш не зьяўляецца галоўным трэнэрам зборнай Беларусі ў хакеі. Фэдэрацыя хакею мусіць назваць новага трэнэра падчас ці пасьля справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі 18 сакавіка – тады, як будзе абраны і новы кіраўнік арганізацыі (замест Уладзімера Навумава, які нечакана звольніўся з пасады пры канцы мінулага году).


Дзяржаўны трэнэр па хакеі Міністэрства спорту і турызму Генадзь Сьцяпанаў патлумачыў, што Захараў быў трэнэрам толькі на час Алімпійскіх гульняў. І калі ён захоча трапіць з камандай на сёлетні Чэмпіянат сьвету ў Нямеччыну, то ён павінен заяўляцца зноўку – як новы трэнэр.

Міхаіл Захараў за некалькі месяцаў да Алімпіяды ў Ванкувэры “самавылучыўся” на трэнэрскую пасаду, якая засталася вакантнай у выніку вымушанай адмовы ад яе канадзкага спэцыяліста Глена Хэнлана. Аднак выступ беларусаў на алімпійскім турніры не вытрымліваў ніякай крытыкі, у выніку чаго спартовая грамадзкасьць распачала збор подпісаў за адхіленьне Захарава ад пасады.

Нагадаем, што яшчэ ў Ванкувэры Міхаіл Захараў паабяцаў рэабілітавацца і ўвайсьці са зборнай Беларусі у лік прэзыраў на ўсясьветным першынстве-2010 у Нямеччыне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG