Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым прэм’ерам Украіны сёньня стаў бліжэйшы паплечнік прэзыдэнта Віктара Януковіча Мікола Азараў.

За такое рашэньне прагаласавала 242 дэпутаты Вярхоўнай Рады. Раней украінскі парлямэнт стварыў урадавую кааліцыю з фракцый Партыі Рэгіёнаў, Кампартыі і Блёку Літвіна, у якую ўвайшлі 235 дэпутатаў, у тым ліку пазафракцыйныя.

Блёк Юліі Цімашэнкі перайшоў у апазыцыю, ён лічыць неканстытуацыйнымі нядаўнія зьмены ў Рэглямэнт Вярхоўнай Рады, якія дазволілі фармаваньне кааліцыі у тым ліку з пазафракцыйных дэпутатаў.
XS
SM
MD
LG