Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ленарчыч гатовы накіраваць сваіх прадстаўнікоў на пасяджэньне рады Макея


Янэз Ленарчыч
Янэз Ленарчыч

Пра гэта паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які сустрэўся ў Варшаве з дырэктарам Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ Янэзам Ленарчычам. У сустрэчы браў таксама ўдзел лідэр “Справядлівага сьвету” Сяргей Калякін.


“Мы выказалі меркаваньне: добра, калі б на пасяджэньне кансультатыўнай рады пры прэзыдэнцкай адміністрацыі пад кіраўніцтвам Уладзімера Макея, якое плянуецца ў траўні, быў запрошаны і прадстаўнік БДІПЧ. На гэта Ленарчыч сказаў, што яго прадстаўнікі хоць заўтра гатовыя купіць квіток і прыехаць у Менск”.

Таксама Ленарчыч сказаў, што экспэрты БДІПЧ рыхтуюць адмысловы дакумэнт, у якім аналізуюцца зьмены ў беларускім выбарчым заканадаўстве.

Паводле спадара Лябедзькі, дырэктар БДІПЧ адзначыў, што зь імі адносна зьменаў у заканадаўстве ніхто не кансультаваўся.

Таксама спадар Ленарчыч сказаў, што БДІПЧ запрошана на мясцовыя выбары ў Грузіі і яны туды абавязкова паедуць. Так што гэта залежыць ад добрай волі краінаў, і Беларусь проста не захацела адчыняць гэтыя дзьверы.

Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін распавялі пра ход кампаніі выбараў у мясцовыя саветы і сытуацыю з правапрымяняльнай практыкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG