Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску прэзэнтуюць “Праўдзівую гісторыю кацапа, хахла і бульбаша”


Сёньня ў сталічнай кавярні “Валерыя” адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Максіма Клімковіча і Ўладзіслава Ахроменкі “Праўдзівая гісторыя кацапа, хахла і бульбаша”.


Акрамя аўтараў удзел у імпрэзе прымуць выдаўцы кнігі Зьміцер Вішнёў і Міхась Башура, а таксама літаратары: Наталка Бабіна, Андрэй Хадановіч, Аксана Спрынчан і іншыя. Перад удзельнікамі і гасьцямі выступяць музыкі Яраш Малішэўскі, Сяржук Мінцкевіч, Зьміцер Бартосік.

Імпрэза праходзіць у рамках дзейнасьці грамадзкай культурніцкай арганізацыі “Інбелкульт”. Раней у межах дзейнасьці “Інбелкульту” адбылася прэзэнтацыя кампакт-дыску “Глобус Беларусі”, а таксама творчая вечарына Цэнтру “Этнакасмалёгія” пад назвай “Крыўская ідэя, як крыніца творчасьці”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG