Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шапіра ляціць заваёўваць грузінскі рынак


Сямён Шапіра
Сямён Шапіра

Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Сямён Шапіра выправіўся ў Тбілісі.


Падчас візыту ведамаснай дэлегацыі плянуецца падпісаць шэраг пагадненьняў у аграпрамысловым комплексе, а таксама пытаньні паставак у Грузію беларускага харчаваньня і сельскагаспадарчай тэхнікі.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня наўпрост называюць Грузію “пэрспэктыўным рынкам” для аграпрамысловай прадукцыі Беларусі. Там нагадваюць, што яшчэ пры канцы 2009 году падчас візыту ў Менск дэлегацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі Грузіі была выказаная зацікаўленасьць у шчыльным супрацоўніцтве двух дзяржаваў у аграрнай сфэры.

Цягам мінулага году Беларусь пастаўляла у гэтую закаўкаскую краіну сухое малако і муку. Сёлета харчовы асартымэнт, як спадзяюцца ў беларускім сельгасведамстве, істотна пашырыцца. У прыватнасьці, падчас знаходжаньня ў Тбілісі 11-12 сакавіка Сямён Шапіра маецца паставіць подпіс пад двухбаковым пагадненьнем аб эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў аграпрамысловым комплексе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG