Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністры паўночных краін абмяркуюць супрацоўніцтва зь Беларусьсю


Аляксандар Стуб

Аляксандар Стуб

Нарада міністраў замежных спраў паўночнаэўрапейскіх краін адбудзецца сёньня ў Капэнгагене. Яна пройдзе пад кіраўніцтвам новага міністра замежных спраў Даніі Лене Эспэрсэн.


На парадку дня сярод галоўных пытаньняў — пашырэньне супрацоўніцтва з балтыйскімі дзяржавамі, умацаваньне кантактаў з суседзямі (найперш Беларусьсю), паглыбленьне рэгіянальнай супрацы ў галіне бясьпекі і палітыцы крызіснага ўрэгуляваньня.

Як вынікае з дакумэнтаў Рады міністраў паўночнаэўрапейскіх краін, мэта супрацоўніцтва зь Беларусьсю — разьвіцьцё дэмакратыі і свабодных міжнародных стасункаў. Цягам апошніх гадоў Рада міністраў фінансуе адмысловую праграму для няўрадавых арганізацый Балтыйскага рэгіёну, у тым ліку і Беларусі.

Паводле міністра замежных спраў Фінляндыі Аляксандра Стуба, Рэспубліка Беларусь мае важнае значэньне як для краін Паўночнага рэгіёну, так і для Фінляндыі ў прыватнасьці, а таму трэба пашыраць супрацоўніцтва зь ёй. У бліжэйшых плянах Хэльсынкі — адкрыцьцё амбасады ў Менску.
XS
SM
MD
LG