Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здароўе маці зьніклага генэрала Захаранкі Ўльяны Рыгораўны Захаранка выклікае трывогу. Пра гэта паведаміла яе пляменьніца спадарыня Люба.


Два тыдні таму 86-гадовая Ўльяна Рыгораўна выпісалася зь мясцовага шпіталю. А ўчора ёй зноў стала вельмі кепска з-за высокага артэрыяльнага ціску й стэнакардыі, сказала пляменьніца. Выклікалі хуткую мэдычную дапамогу.

Ульяну Рыгораўну агледзела і мясцовы галоўны лекар Любоў Кандабарава. Прапанавала прайсьці курс лячэньня ў Гомельскім шпіталі інвалідаў вайны – Ульяна Рыгораўна зьяўляецца вязьнем фашыстоўскіх лягераў. Аднак яна пакуль не пагадзілася на лячэньне ў Гомелі.

Ульяна Захаранка з пляменьніцай Любай

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG