Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рок. Фота. Кінатэатар


Сёньня ў Менску адкрылася выстава «Зваротны бок зорак» фатографа Аляксандра Ждановіча (Tarantino). Гэта першая пэрсанальная выстава Аляксандра, у працах якога — нечаканыя ракурсы і моманты выступаў беларускіх музыкаў: «Ляпис Трубецкой», «Нейро Дюбель», «Без Билета», «The Toobes», «Детидетей», «Серебряная Свадьба», «Разьбітае Сэрца Пацана», «Крамбамбуля». На адкрыцьцё былі запрошаны легендарныя Ігар Варашкевіч і гурт «КРАМА». Пабачыць зорак можна ў кінатэатры «Перамога» да 25 сакавіка.

Аляксандр Ждановіч

Фрагмэнт экспазыцыі

«The Toobes» прысутнічалі і ў працах...

…і ў залі

Выстава ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» — прадстаўніца кампаніі Ніна Шыдлоўская\

Гэтая торбачка дасталася наведніку, які першы правільна адказаў на пытаньне «Хто быў першым рок-каралём на Беларусі?» Канечне, «Крама»!

Ігар Варашкевіч сьпяваў гіты «Крамы»

Падчас адкрыцьця

Праца Аляксандра Ждановіча «Аддис-Абеба»

Сустрэча музыкальных экспэртаў Зьмітра Падбярэскага і Зьмітра Бескаравайнага

Аляксандр Ждановіч не расставаўся з фотаапаратам і падчас адкрыцьця выставы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG