Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд адмяніў штраф верніку Зьмітру Смыку за ўхіленьне ад вайсковай службы


Зьміцер Смык
Зьміцер Смык

Намесьнік старшыні Вярхоўнага суду апратэставаў рашэньне гомельскага суду, які пакараў штрафам на тры з паловай мільёны рублёў верніка суполкі «Сьведкі Яговы» Зьмітра Смыка. Хлопца абвінавацілі ва ўхіленьні ад службы ў войску.

Днямі судовыя выканаўцы наведалі Зьмітра дома і апісалі маёмасьць у кватэры, каб забраць яе для кампэнсацыі штрафу.

Лідэр кампаніі «За альтэрнатыўную службу!» Міхаіл Пашкевіч лічыць, што пратэст у справе Зьмітра Смыка і адмена прысуду Івану Міхайлаву могуць сьведчыць пра тое, што ў хуткім часе зьявіцца закон аб альтэрнатыўнай вайсковай службе. Раней хлопцы ў судзе спасылаліся на Канстытуцыю і казалі, што права на альтэрнатыўную службу ім павінна быць гарантавана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG