Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кастрычніцкім раёне Горадні з 35 вылучэнцаў апазыцыі ва ўчастковыя камісіі ўключылі толькі дваіх


На паседжаньні прысутнічаў праваабаронца Раман Юргель. На паседжаньне выканкама адміністрацыі Ленінскага раёна нікога з апазыцыянераў не дапусьцілі.

Сваіх вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі прапанавалі чатыры апазыцыйныя партыі: БСДГ — 4 чалавекі, АГП — 18, БНФ — 11, БСДП (Грамада) — 2.

Зь іх зарэгістравалі: Пятра Анісімовіча ад партыі БНФ і Юры Грыгенча ад АГП.

Намесьніца кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні Наталя Гурына адмовіла прадстаўнікам апазыцыі ў тым, каб яны прысутнічалі на паседжаньні выканкама. Пры гэтым яна спаслалася на тое, што ў выбарчым заканадаўстве такое права не прапісана.

Яна прапанавала даведацца імёны зарэгістраваных сябраў участковых камісій у абласной газэце — маўляў, там яны будуць апублікаваныя ў вызначаны заканадаўствам тэрмін.

Нагадаю, што апазыцыя ва ўчастковыя камісіі Ленінскага раёну вылучыла 8 сваіх сябраў.
XS
SM
MD
LG