Сёньня Кастусёў даслаў ліст у Генэральную пракуратуру, каб тая прыняла меры рэагаваньня да парушальніка.
Нагодай для скаргі ў пракуратуру, цьвердзіць Рыгор Кастусёў, стаўся зварот 600 выбарцаў Шклоўскай акругі да Іванова з просьбай сустрэцца зь імі. Зварот адправілі дэпутату ў Менск яшчэ летась 2 лістапада. Праз два дні, згодна з квітанцыяй, ён яго атрымаў.
«Ад таго часу адказу ад дэпутата выбарцы не дачакаліся, што зьяўляецца грубым парушэньнем беларускага заканадаўства. У час выбарчай кампаніі Іваноў абяцаў, што ўсе наказы, атрыманыя ад грамадзян, будуць стрыжнем ягонай дзейнасьці ў парлямэнце. У сваёй праграме ён адзначаў, што сустрэчы з насельніцтвам, прыём грамадзян, вывучэньне грамадзкай думкі, аналіз патрэбаў, праблемаў, уважлівыя адносіны да пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян будуць асновай яго дэпутацкай дзейнасьці. Падпісанты звароту хацелі пачуць тлумачэньні, з чым зьвязанае рэзкае падзеньне ўзроўню жыцьця насельніцтва, а таксама яшчэ раз узьняць пытаньне аб вяртаньні ільготаў на мэдычнае абслугоўваньне для малазабясьпечаных сем’яў», — пракамэнтаваў «Свабодзе» неабходнасьць звароту ў пракуратуру Рыгор Кастусёў.