Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін: гэта рэзалюцыя самая жорсткая


Аляксандар Казулін

Аляксандар Казулін

Паводле былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, рэзалюцыя Эўрапарлямэнту, прынятая 10 сакавіка, цягам апошняга часу самая жорсткая, бо там згадваецца пра магчымасьць увядзеньня санкцый, калі ня будзе пэўных зрухаў наперад.


“Гэта сьведчыць аб тым, што эўрапейцы зараз пачынаюць асэнсоўваць што ёсьць насамрэч, І што ёсьць словы, а ёсьць рэаліі ад якіх нікуды не дзенесься. І Лукашэнка гуляе зь імі ў свае гульні, а яны становяцца інструмэнтам. І толькі цяпер яны пачынаюць разумеюць, што яны інструмэнт, а не партнэр. Калі немагчыма весьці дыялёг і калі няма партнэрства, то што тады застаецца?

Зразумела, што палітыка Эўразьвязу зараз ужо пацярпела пэўнае фіяска. Але прызнацца адразу ў гэтым вельмі цяжка. Таму яны пакідаюць адчыненымі дзьверы, але ўжо ёсьць пэўныя спадзяваньні , што яны пачынаюць расплюшчаць вочы і бачыць, што ёсьць насамрэч”.
XS
SM
MD
LG