Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барадзін паабяцаў Мытнаму саюзу адзіную валюту


Павал Барадзін
Павал Барадзін

“Мы абавязкова ўвядзем адзіную валюту ў рамках Мытнага саюзу”, — заявіў 10 сакавіка журналістам у Менску дзяржсакратар гэтак званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Павал Барадзін.

Паводле ягоных слоў, тое, што прэзыдэнты Казахстану, Беларусі і Расеі пайшлі на стварэньне Мытнага саюзу, — “знакавая рэч”.

Кажучы пра пасяджэньне “саюзнага Саўміну”, заплянаванае на наступны тыдзень, Барадзін паведаміў, што будзе разгледжана 26 пытаньняў.

Барадзін лічыць, што разгляд пытаньняў праходзіць “на належным узроўні”. Маўляў, праблемы, якія закранаюць інтарэсы краінаў, неабходна абмяркоўваць менавіта ў рамках Саюзнай дзяржавы.

“Ні малочныя, ні фінансавыя, ні крэдытныя войны ні да чога добрага не прывядуць”, — зазначыў дзяржсакратар гэтак званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Павал Барадзін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG