Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны конкурс на найлепшы эскіз дошкі ў гонар Ларысы Геніюш


Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына і суполка “Скарына” (Прага, Чэхія) Ларысы Геніюш абвяшчаюць конкурс на лепшы эскіз памятнай шыльды ў гонар паэткі.


Конкурс праходзіць у межах сьвяткаваньня 100-годзьдзя з дня нараджэньня беларускай паэткі

Шыльда будзе ўсталявана ў Празе, на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш падчас свайго легальнага знаходжаньня ў Чэхаславацкай Рэспубліцы.

Тэкст на беларускай і чэскай мовах, які неабходна разьмясьціць на мэмарыяльнай дошцы:

“У поўную сілу беларускай, роўнай усім і ня ўніжанай,
я была толькі ў Чэхіі…”

Тут ад 1943 г. жыла беларуская паэтка Ларыса Геніюш,
у 1948 г. высланая ў савецкі Гулаг.

“Plnou měrou jsem Běloruskou, rovnoprávnou a neponíženou, byla pouze v Čechách...”

V tomto domě žila od r.1943 běloruská básnířka Larysa Geniuš, v r.1948 odvlečená
do sovětského gulagu.


Паводле эскізу пераможцы будзе адліта памятная дошка Ларысе Геніюш.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG