Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка паляцеў у Вэнэсуэлу


Уладзімер Сямашка
Уладзімер Сямашка

Першы віцэ-прэм `ер Беларусі Ўладзімер Сямашка адправіўся ў сераду на чале ўрадавай дэлегацыі ў Вэнэсуэлу.

Візыт працягнецца да 18 сакавіка.

У апараце Савета міністраў Інтэрфаксу паведамілі, што “ў ходзе візыту будзе абмеркавана рэалізацыя беларуска-вэнэсуэльскіх дамоўленасьцяў пра супрацоўніцтва”.

Мяркуецца, што Беларусь будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве заводаў па выпуску трактароў і грузавых аўтамабіляў. Магутнасьць гэтых прадпрыемстваў - адпаведна, 10 тысяч і 5 тысяч адзінак тэхнікі на год.

Бакі супрацоўнічаюць у сфэры нафтаздабычы і пошуку нафтавых радовішчаў у Вэнэсуэле. Абмяркоўваюцца магчымасьць пастаўляць у Беларусь для перапрацоўкі нафту з Вэнэсуэлы. А таксама пэрспэктывы ўдзелу Беларусі ў здабычы газу ў гэтай лацінаамэрыканскай краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG