Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч у судзе: Зь мяне выбівалі паказаньні


Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка на лаве падсудных

Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка на лаве падсудных

У працэсе над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам абвешчаны перапынак да 16-га сакавіка.








13.00
Каля літоўскай амбасады ў Менску прайшла акцыя “Эўрапейскай Беларусі” прымеркаваная да пачатку суду над Міколай Аўтуховічам і Уладзімерам Асіпенкам, а таксама запрашэньню Лукашэнкі на адзень незалежнасьці Літвы.






12.10
Суд задаволіў хадайніцтва, каб падсудныя даазнаёміліся з матэрыяламі справы.

У судзе абвешчаны перапынак да 16-га сакавіка.

ВІДЭА




11.40
Атуховіч, калі выступаў з хадайніцтвамі заявіў, што на яго аказвалі ціск і выбівалі паказаньні. Аўтуховіч таксама папрасіў суд высьветліць, хто наведваў Аляксандра Ларына у камэры, пакуль вялося сьледзтва. Аўтуховіч кажа, што паказаньні часта мяняліся.

11.20
У судзе абвешчаны кароткі перапынак.



Аўтуховіч заявіў хадайніцтвы:

  • запрасіць грамадзкімі абаронцамі ягоных паплечнікаў Аляксандра Камароўскага і Алега Воўчака;
  • перанесьці разгляд справы ў Менскі гарадзкі ці ў Гарадзенскі абласны суд;
  • дазнаёміцца з матэрыяламі справы.

Прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачваньня выказаўся супраць другой таго, каб перанесьці разгляд справы ў іншы суд, аднак падтрымаў просьбу даць магчымасьць азнаёміцца падсудным з матэрыяламі справы.

Суд раіцца.

11.00
Старшыня групы салідарнасьці “Разам” Вячаслаў Сіўчык: “Я вельмі ўсьцешаны, што сёньня было вельмі шмат людзей. Вельмі кепска, што большасьць у будынак Вярхоўнага суду не дапусьцілі. Гэта пры тым, што ў нас прапісаная адкрытасьць судоў і іх. Паводзіны Міколы Аўтуховіча наогул былі гераічнымі. Тая галадоўка, якую ён вымушаны быў трымаць, наагул неверагодная”.

10.45
Тыя, хто не патрапіў у залю, напісалі скаргі. Прадпрымальнік Алесь Макаеў дамогся сустрэчы з намесьнікам старшыні Вярхоўнага суду Канюком. Макаеў патрабаваў, каб працэс адбываўся ў большай паводле памераў залі. Канюк прызнаў, што праблема існуе. Прадстаўнік ВС таксама паабяцаў, што заўтра усе жадаючыя змогуць патрапіць на працэс.

10.30
У судовай зале забаранілі фота- і відэаздымку. На лаве падсудных акрамя Аўтуховіча і Асіпенкі, знаходзіцца жыхар Ваўкавыску Аляксандар Ларын і былы маёр міліцыі Міхаіл Казлоў. На самым пачатку паседжаньня Аляксандар Ларын выказаўся супраць здымак. Фотакарэспандэнтаў і здымачныя групы выдалілі з залі.

10.15
Судовы працэс пачаўся. Супрацоўніца ВС паведаміла, што заля, разьлічаная на 70 чалавек, запоўненая цалкам.

Тыя, хто не патрапіў на працэс, пачалі абурацца. Некаторыя накіраваліся ў прыёмную Вярхоўнага суду пісаць скаргу. У прыёмнай дзяжураць два супрацоўніка спэцназу міліцыі.

На працэс спрабавалі таксама патрапіць прадпрымальнік Алесь Макаеў і былы палітвязень Сяргей Скрабец.

Ахвочых патрапіць на працэс было шмат




10.00
У будынак Вярхоўнага суду прапускаць паводле пашпартоў. Журналіста Свабоды пакуль не пусьцілі. Маўляў, вас няма ў сьпісе акрэдытаваных. Ля будынку суду прысутнічаюць праваабаронца Алесь Бяляцкі, грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і палітык Андрэй Саньнікаў.

9.45 На паседжаньне суду, паводле сьпісаў, пусьцілі 20 чалавек. Журналісты дамагаюцца, каб ім таксама дазволілі прысутнічаць у залі суду.

На працэс прыйшлі былы дэпутат ПП НС генэрал Валеры Фралоў, праваабаронца Алег Воўчак.


Расьцяжка “Свабоду Аўтуховічу і Асіпенку” над праспэктам



Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і былы вайсковец, былы супрацоўнік падатковай інспэкцыі раёну Ўладзімер Асіпенка арыштаваныя 8 лютага 2009 году.

Сваёй віны ў падпале будынкаў і падрыхтоўцы да тэракту супраць высокапастаўленых чыноўнікаў Аўтуховіч і Асіпенка не прызнаюць. Яны тлумачаць перасьлед помстай за іх антыкарупцыйную дзейнасьць. Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча і Асіпенку палітычнымі зьняволенымі.

Уладзімер Асіпенка


Трэцяга арыштаванага, Юрыя Лявонава, вызвалілі з-пад варты ў жніўні 2009 году. 24 верасьня зь яго зьнялі ўсе абвінавачваньні.


XS
SM
MD
LG