Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мурманскай вобласьці лявіна накрыла чацьвёра беларусаў


У горным масіве Хібіны ў Мурманскай вобласьці лавіны накрыла чацьвярых турыстаў з Беларусі.


"3 сакавіка на турыстычны маршрут у Лавазёрскім раёне выйшла група з шасьці чалавек - грамадзянаў Беларусі. У гэты час сытуацыя ў Хібінах лявінанебясьпечная, надвор’е ўскладнялася моцным сьнегападам. 8 сакавіка, прыблізна ў 14:30, у раёне перавалу адбыўся сход лявіны, пад якім апынуліся чацьвёра сябраў групы ", - паведамілі Інтэрфаксу ў Галоўным упраўленьні Міністэрства па надзвычайных сытуацыях па Мурманскай вобласьці Расеі.

Двое грамадзянаў Беларусі змаглі выратавацца.

"Пры гэтым на ўсю групу быў адзін мабільны тэлефон. Па словах тых, хто ўратаваўся, яны спрабавалі самастойна адкапаць сваіх таварышаў, але беспасьпяхова. 9 сакавіку яны дабраліся да Лаваазёрнага РАУС, дзе паведамілі пра тое, што здарылася", - дадалі прадстаўнікі МНС.

"У паселішча Рэўда Мурманскай вобласьці выехалі сем групаў ратавальнікаў, якія ад сьвітанку ў сераду пачалі работы на месцы здарэньня", - паведамілі выратавальнікі.
XS
SM
MD
LG