Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ш. Фюле:“Беларусь – крыху іншы гулец”


Штэфан Фюлэ
Штэфан Фюлэ

Штэфан Фюлэ – новы камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня Зьвязу і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. Ён – грамадзянін Чэхіі. У інтэрвію Радыё Свабода эўракамісар акрэсьліў накірункі дзейнасьці Зьвязу ў стасунках з краінамі-суседзямі.



Радыё Свабода: Дзьве асноўныя мэты ЭЗ у стасунках з суседзямі – зона вольнага гандлю і зьняцьце візавых абмежаваньняў. Ці маеце вы ўяўленьне, як рухацца ў накірунку гэтых мэтаў?

Фюле: Гэта сапраўды асноўныя мэты. Ёсьць і яшчэ адзін накірунак – заключэньне дамоваў пра асацыяцыю, бо размова ідзе аб глыбокай палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі. Пагадненьне аб вольным гандлі адкрывае шлях для набыцьця ведаў і досьведу, на падставе гэтага краіны могуць дасягнуць значнага прагрэсу і ў пэрспэктыве стаць сябрамі Эўрапейскай эканамічнай прасторы. Не зьяўляючыся сябрамі ЭЗ, гэтыя краіны могуць прывесьці сваю эканоміку, фінансы, адміністрацыйную пабудову ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі ЭЗ. Гэта даволі складаная праца.

З Украінай мы ужо пачалі абмеркаваньне ўсеабдымнага пагадненьня аб свабодным гандлі, мы мяркуем, што на працягу году зможам заключыць такое пагадненьне. Мы знаходзімся ў стане падрыхтоўкі перамоваў з Малдовай, мы накіравалі амаль 250 пытаньняў нашым партнэрам ў Кішынёў і поўныя рашучасьці пачаць абмеркаваньне як мага хутчэй.

Беларусь – крыху іншы гулец, так што ў стасунках зь ёй мы зьвернемся да гэтага пытаньня пазьней.

Калі краіна заключае такую дамову, патрабуюцца гады, каб прывесьці сваю эканоміку і праўную сыстэму ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі Эўразьвязу. Хуткасьць залежыць ад здольнасьці краіны ажыцьцяўляць патрэбныя рэформы. Так што пра тэрміны казаць цяжка.

Што да спрашчэньня візавага рэжыму – ёсьць краіны, зь якімі мы завяршылі абмеркаваньне тэхнічных пытаньняў. Добры прыклад – Грузія. Мы спадзяемся, што хутка адправім пагадненьні аб рэадмісіі і спрашчэньні візавага рэжыму на зацьвярджэньне ў Эўрапарлямэнт і Раду ЭЗ. Ідуць перамовы з Украінай, мы пачалі абмеркаваньне з Малдовай. Мы абмяркоўвалі з новым прэзыдэнтам Украіны распрацоўку “дарожнай мапы” ў гэтым пытаньні, з ўлікам досьведу трох балканскіх краінаў, якія ўжо маюць бязьвізавы абмен з Эўразьвязам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG