Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай канцэпцыі разьвіцьця гульнявога бізнэсу ў Беларусі заявіў: «На тле тых зьменаў, якія адбываюцца ў расейскім і ўкраінскім заканадаўствах, у нас ёсьць усе шанцы выйсьці на вядучыя пазыцыі ў гэтай тонкай далікатнай сфэры».

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што гульнявы бізнэс можа стаць дадатковай крыніцай папаўненьня бюджэту коштам падаткаў:

«З гісторыі мы пераканаліся, што забароны нічога, акрамя шкоды, не даюць. Таму забараняць гэты від бізнэсу, акрамя выключна шкодных для дзяржавы накірункаў дзейнасьці, ня варта», — заявіў кіраўнік краіны і дадаў: «Усё ў нас будзе нармальна, калі дзяржаўныя служачыя будуць займаць годную пазыцыю. Калі тыя, якія прызваныя кантраляваць і адказваць за гэты від дзейнасьці, самі не разваляць гэты від дзейнасьці і не крыміналізуюць яго».
З гісторыі мы пераканаліся, што забароны нічога, акрамя шкоды, не даюць.


Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі давёў асноўную канцэпцыю разьвіцьця гульнявога бізнэсу, якая складалася з трох варыянтаў. Першы прадугледжваў кропкавую мадэрнізацыю існуючай сыстэмы — увядзеньня пераліку гульнявых аўтаматаў, а таксама абмежаваньне на плошчу гульнявых залаў і забарону трымаць іх у жылых дамах.

Паводле другога варыянту, плянавалася будаўніцтва гульнявой зоны каля Нацыянальнага аэрапорту з гатэлямі, рэстаранамі, крамамі і г. д. Але экспэрты лічаць, што гэта абыдзецца ў мільярд рублёў.

Трэці варыянт прадугледжвае дэцэнтралізацыю беларускага гульнявога бізнэсу, забесьпячэньне абароны гульца, а таксама празрыстаць фінансавай дзейнасьці гульнявых установаў. Дзеля гэтага трэба стварыць агульную кампутарную касу, якая праз камунікацыйную сетку аб’яднае ўсе гульнявыя аўтаматы, каб мець інфармацыю пра фінансавыя плыні гульнявых установаў ва ўсёй краіне ў рэжыме рэальнага часу.

Гэты варыянт і быў прыняты за аснову.

Сяргей Сідорскі паведаміў, што дзеля рэалізацыі канцэпцыі трэба стварыць маніторынгавы цэнтар, а гэта можа зрабіць буйная прыватная кампанія, якая мае ноў-хаў, досьвед, фінансавыя рэсурсы і матэрыяльна-тэхнічную базу.

Паводле прэм’ер-міністра, адна буйная амэрыканская кампанія ўжо выказала жаданьне ўдзельнічаць у праекце і ўнесьці туды 200 мільёнаў даляраў інвэстыцый.

Заплянавана адкрываць толькі буйныя казіно, ня больш за адно ў абласным цэнтры і 2-3 у Менску.

Аляксандр Лукашэнка даў на дапрацоўку канцэпцыі 2 месяц.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG