Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі: Праваабароны на наша жыцьцё хопіць


На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім.


Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі. Сярод іншага ў ёй гучыць патрабаваньне патрабаваньне вызваліць з турмаў палітычных актывістаў Андрэя Бандарэнку і Арцёма Дубскага, зарэгістраваць праваабарончы цэнтар “Вясна” і партыю БХД, якім шмат разоў было адмоўлена ў легалізацыі. 9 сакавіка праваабаронцы «Вясны» выдалі «Агляд-хроніку парушэньня правоў чалавека ў Беларусі». Гэтыя тэмы сталі прадметам размовы з Алесем Бяляцкім.

_____________________________________

Алесь Бяляцкі нарадзіўся 25 верасьня 1962 г. у Сартавальскім раёне Карэліі (Расея). Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэта, асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі. Працаваў дырэктарам літаратурнага музэя Максіма Багдановіча (1989-1998). Адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя” і яго старшыня ў 1986-1989 гг. Быў дэпутатам Менскага гарсавету (1992-1996). Сябра Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988), быў намесьнікам старшыні партыі БНФ.

З 1996 – кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, які пазьней быў забаронены ўладамі.

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць.
У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights)

Прыём пытаньняў спынены. Чытаць адказы можна ТУТ.
XS
SM
MD
LG