Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лётчыкаў узнагародзілі пасьмяротна


Палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч, намесьнік камандзіра па лётнай падрыхтоўцы 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Ўзброеных сіл, і палкоўнік Аляксандр Марфіцкі, намесьнік камандуючага войскамі па авіяцыі Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Ўзброеных сіл, пасьмяротна ўзнагароджаныя ордэнам «За асабістую мужнасьць».

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла БелаПАН пра тое, што кіраўнік краіны падпісаў адпаведны ўказ.

Паводле паведамленьня прэс-службы, «яны ўдастоены гэтых узнагарод за сьмелыя і рашучыя дзеяньні пры абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця, асабістую мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры выкананьні службовых абавязкаў, высокі прафэсіяналізм».

Летась 30 жніўня 2009 года ваенны самалёт Су-27 УБМ1 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы, што ў Баранавічах, разьбіўся падчас дэманстрацыйнага палёту на авіяцыйным шоў у Польшчы ў Радаме. Палкоўнікі, лётчыкі-снайпэры Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч, якія пілятавалі зьнішчальнік, загінулі.
XS
SM
MD
LG