Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адміністрацыя жодзінскай турмы адмовілася выпусьціць Івана Міхайлава


Іван Міхайлаў

Іван Міхайлаў

Бацьку і сястры Івана Міхайлава, якія чакалі яго каля турэмнай брамы, паведамілі што адміністрацыя жодзінскай турмы адмовілася вызваліць Івана паводле выпіскі з судовай пастановы.

Яна запатрабавалі, каб ім далі поўны тэкст судовай пастановы аб тым, што рашэньне менскага раённага суду аб зьняволеньні хлопца адмененае як незаконнае. Згодна зь ёй будзе прызначана новае паседжаньне. Івана павінны вызваліць з-пад варты, узяўшы зь яго падпіску пра нявыезд.

Міхайлава затрымалі ў Салігорску. Іван зьвяртаўся ў ваенкамат і прасіў даць яму магчымасьць прайсьці службу ў рэзэрве. Хлопец тлумачыў гэта тым, што ён вернік і наведвае мэсіянскую суполку ў Менску. Апроч таго, Іван дапамагае бацькам выхоўваць братоў і сясьцёр.

Тэрмін зьняволеньня Івана Міхайлава павінен быў скончыцца 15 сакавіка.

Гэтую ноч Івану Міхайлаву давядзецца правесьці на турэмных нарах.
XS
SM
MD
LG