Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гульнявы бізнэс застанецца ў Беларусі


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ня бачыць неабходнасьці ў забароне гульнявога бізнэсу.


“На тле зьменаў у расейскім і ўкраінскім заканадаўствах у нас ёсьць ўсе шанцы выйсьці на вядучыя пазыцыі ў гэтай сфэры. Але дзейнічаць трэба асьцярожна, прадумана і пісьменна, з карысьцю для краіны”, цытуе Інтэрфакс А.Лукашэнка на нарадзе па канцэпцыі гульнявога бізнэсу ў Беларусі.

Ён заявіў, што “нічога забараняць ня трэба, мы ў стане ўзяць пад кантроль любы від дзейнасьці”.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што “усё ў нас будзе нармалёва, калі з нас тыя, хто закліканы кантраляваць гэты від дзейнасьці – дзяржслужачыя – самі ня ўлезуць туды па вушы і гэтым не разваляць гэты від дзейнасьці і не крыміналізуюць яго”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG