Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст аргкамітэту БХД Андрэй Кашэўскі абвесьціў галадоўку


Андрэй Кашэўскі, які адбывае адміністрацыйны арышт у Менскім СІЗА, абвесьціў галадоўку, паведамляе прэсавая служба Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Кашэўскі быў затрыманы ўвечары 3 сакавіка ў сталічным мэтро. Яго даставілі ў суд Ленінскага раёна, дзе прысудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства. Зараз актывіст адбывае пакараньне ў СІЗА.

Спадар Кашэўскі займаўся распаўсюдам недзяржаўнай газэты “Народная Воля”, аднак пры затрыманьні газэт у яго не было.

Актывіст мае намер балятавацца ў Жодзінскі гарадзкі савет. Аднак з-за арышту ён ня зможа своечасова здаць подпісы грамадзянаў за вылучэньне яго кандыдатам у дэпутаты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG