Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сейм Літвы запрасіў Шушкевіча на ўрачыстасьці


Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Запрашэньне наведаць урачыстасьці ў Вільні 11 сакавіка з нагоды 20-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Сейм Літвы накіраваў былому старшыні Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіславу Шушкевічу.


Пра гэта паведамляе DELFI. Станіслаў Шушкевіч сказаў, што ганарыцца дасланым яму ад Сейма Літвы запрашэньнем на сьвята 11 сакавіка, бо “мае самае прамое дачыненьне да тых гістарычных падзеяў у Літве”. У якасьці старшыні дэлегацыі Вярхоўнага Савету ён прыехаў тады ў Вільню і наведаў парлямэнт, які быў у аблозе.

“Я ведаю бальшыню дэпутатаў, якія падпісалі Акт аб незалежнасьці Літвы. У нас даўнія кантакты і сувязі, адзінства падыходаў у разуменьні таго, што такое быў пакт Молатава-Рыбэнтропа, як пачыналася другая ўсясьветная вайна”, — сказаў С.Шушкевіч. — Мы зьехалі адтуль перакананыя, што літоўскія парлямэнтары, якія падпісалі Акт аб незалежнасьці, пайшлі правільным шляхам. Грамадзяне Літвы заваявалі права быць вольнымі”, — адзначыў С.Шушкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG