Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковы парад 9 траўня будзе доўжыцца 50 хвілін


Разьліковы час вайсковага параду ў гонар 65-й гадавіны Перамогі –50 хвілін. Пра гэта паведаміў вайсковы камэндант Узброеных Сіл палкоўнік Анатоль Грыцаў.

Арганізатары параду абяцаюць да юбілейнай даты падрыхтаваць новыя элемэнты, у прыватнасьці, у выступленьні роты ганаровай варты. Абяцаюць зрабіць відовішчным і дынамічным пляц-парад, які будзе доўжыцца 7 – 8 хвілін замест 15 хвілін, як было летась.

У парадзе возьмуць удзел выхаванцы Менскай сувораўскай вучэльні, курсанты вайсковай акадэміі і вайсковых факультэтаў, парадныя разьлікі 120-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады, іншых падразьдзяленьняў. Падрыхтоўка да параду пачалася яшчэ 23 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG