Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакаралі выкрадальнікаў німба


Помнік маршалу Жукаву ў Слуцку. Фота Алесь Дастанка
Помнік маршалу Жукаву ў Слуцку. Фота Алесь Дастанка

Суд Слуцкага раёна вынес сёньня прысуд па крымінальнай справе ў адносінах да двух маладых людзей, якія ў 2009 годзе скралі бронзавыя элемэнты з помнікаў сьвятой Сафіі Слуцкай і маршалу Георгію Жукаву.

20-гадовы З. атрымаў тры гады так званай “хіміі”, а 16-гадовы Б. пакараны двума гадамі пазбаўленьня волі на 3 гады (умоўна).

Асуджаныя парушылі артыкул 205 Крымінальнага кодэксу РБ, які прадугледжвае пакараньне за тайнае выкраданьне групай асоб паўторна.

Падрабязнасьці пазьней ў эфіры і на сайце “Свабоды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG