Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спынена крымінальная справа па выкраданьні Зьмітра Дашкевіча


 Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Старшыня зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч атрымаў адказ ад міліцыянтаў, якія вялі сьледзтва па ягонаму выкраданьню 5 сьнежня 2009 года напярэдадні прэзэнтацыі кааліцыі "Новае пакаленьне".


Пра гэта паведамляе прэс-служба Маладога фронту.

Крымінальная справа, дзе Зьміцер зьяўляецца пацярпелым, прыпынена па п.1.ч.1 арт.246, паведамляецца ў адказе за подпісам старшага дазнавальніка заводзкага РАЎС г. Менска Жабінскага А.М. Але "комплеск апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на высьвятленьне асобаў, якія зьдзейсьнілі злачынства, і пошук скрадзенай маёмасьці працягваецца".

"Не было адразу ніякіх спадзеваў, што пры дадзеным рэжыме гэтая крымінальная справа будзе мець іншы вынік", пракамэнтаваў адказ міліцыянтаў старшыня МФ Зьміцер Дашкевіч.

Нагадаем, 5 сьнежня аб 11 раніцы Зьмітра ля кватэры акружылі некалькі людзей у цывільным, заламалі рукі, вывелі на вуліцу і пасадзілі ў мікрааўтобус. У Зьмітра забралі асабістыя рэчы, надзелі на галаву дзьве шапкі, некалькі гадзін вазілі ў машыне, пасьля пакінулі ў лесе пад Лагойскам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG