Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску дэлегацыя з Харватыі


У склад дэлегацыі з Харватыі ўваходзяць прадстаўнікі 23 вытворчых і гандлёвых прадпрыемстваў, а таксама банкаў. Дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэзыдэнт Эканамічнай палаты Харватыі Дуня Каневод.

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Дэлегацыя прабудзе ў Беларусі да 10 сакавіка. 9 сакавіка ў рамках дзён супрацоўніцтва адбудзецца прэзэнтацыя харвацкага бізнэсу, удзел у якім возьме пасол Харватыі ў Расеі і Беларусі Нябойша Кахаравіч. Заплянаваныя перамовы прадстаўнікоў харвацкіх і беларускіх прадпрыемстваў.

Харвацкая дэлегацыя заплянавала візыт у камітэт будаўніцтва і інвэстыцый Менгарвыканкаму і на БелАЗ.
XS
SM
MD
LG