Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да лідзкіх “Дажынак” трэба адрамантаваць і пабудаваць 300 аб’ектаў


Лідзкі замак
Лідзкі замак

Да правядзеньня «Дажынак» у Лідзе адрамантуюць 300 жылых дамоў, устаноў і сацыяльных аб’ектаў. Заплянаванае адкрыцьцё Лядовага палацу і спарткомплексу з тэніснымі кортамі.

Рэстаўрацыя закране некаторыя вуліцы Ліды — гарадку са стотысячным насельніцтвам.

СТВ паведамляе, што намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза заявіў:

«Будуць задзейнічаны ўсе формы уласнасьці. Канечне ж, будзе аказаная бюджэтная падтрымка. Мы павінны зрабіць дыхтоўна ўсё — якасна, з найменшымі затратамі. Да працы будуць прыцягнутыя аблвыканкам і райвыканкам. Будуць прыцягнутыя крэдытныя рэсурсы і аблігацыйныя займы».

Уладальнікі прыватных дамоў і зямельных надзелаў павінны будуць самі іх прывесьці ў належны стан.

Будаўнікі мусяць пракласьці дзесяткі кілямэтраў новых камунікацый.

Адкрыцьцё чарговага лядовага палацу прызначана на верасень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG