Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца ізраільскага ўраду не падтрымаў колішняга амбасадара ў Беларусі


Юрыдычны дарадца ўраду Ізраілю Егуда Вайнштэйн адмовіўся распачынаць расьсьледаваньне паводле справы адносна ўцечкі інфармацыі ў СМІ дэталяў сьледзтва супраць колішняга амбасадара ў Беларусі Зэева Бэн-Ар’е, паведамляюць ізраільскія выданьні.

З падобным патрабаваньнем правесьці расьсьледаваньні супраць міліцыянтаў, якія “зьлілі” ў прэсу падазрэньні пра хаду справы супраць былога ізраільскага амбасадара ў Менску, выступіў кіраўнік МЗС і лідэр партыі “Наш дом Ізраіль” Авігдор Лібэрман.

Як гаворыцца ў заяве канцылярыі юрыдычнага дарадцы, няма падставаў для распачацьця такога расьсьледаваньня ў сувязі з тым, што заява паліцыі мела афіцыйны, а не інсайдарскі характар.

Нагадаем, што былы ізраільскі амбасадар у Беларусі і да нядаўняга часу кіраўнік дыпляматычнай місіі ў Латвіі Зэеў Бэн-Ар’е быў часова адхілены ад сваёй пасады ў зьвязку з апошнім скандалам вакол яго і міністра Лібэрмана. У часе допыту Бэн-Ар’е быццам бы пацьвердзіў сьледзтву, што ў 2008 ён скапіяваў перададзены ў Менск у ізраільскую амбасаду сакрэтны дакумэнт, прызначаны для беларускіх праваахоўных органаў.

Потым ў кастрычніку таго ж году падчас знаходжаньня ў Менску Авігдора Лібэрмана, чыю зьвязаную з карупцыяй справу цягам амаль дзесяці гадоў расьсьледавала ізраільская пракуратура, ён і перадаў гэтую копію лідэру партыі “Наш дом Ізраіль”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG