Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы вывучаюць праграму гітлераўскай эўтаназіі ў Беларусі


Да расьсьледаваньняў забойстваў беларускіх хворых і інвалідаў падчас Другой ўсясьветнай вайны прыступілі гісторыкі і мэдыкі з Саарбрукену і Менску.


Як заявіў доктар гісторыі Гудэман Брукер з Саарбрукена, нацысцкія праграмы эўтаназіі ў Беларусі ў параўнаньні зь іншымі злачынствамі немцаў на гэтай зямлі сёньня найбольш забытыя.

Брукер мяркуе, што гэта можа быць зьвязаным зь цяперашнім становішчам інвалідаў у грамадзтве. Нямецкі дасьледчык не выключае, што сумесны праект можа справакаваць да дыскусіі адносна ролі інвалідаў у Беларусі. Мяркуецца, што сумесная нямецка-беларуская дасьледчыцкая праца будзе апублікаваная ў 2011 годзе.

У нацысцкай Нямеччыне эўтаназіяй (ад грэцкага ευ θάνατος (эў танатос) – добрая сьмерць) называлі сыстэматычнае забойства людзей з прыроджанымі дэфэктамі і псыхічна хворых.

1 верасьня 1939 Гітлер загадаў паскорыць эўтаназію, у выніку чаго цягам пяці гадоў на акупаваных Нямеччынай тэрыторыях было зьнішчана каля чвэрці мільёна душэўна хворых. Амаль заўсёды гэта ажыцьцяўлялася ў выніку мэдычнага заключэньня нямецкіх лекараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG