Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвята 8 сакавіка ўзьнікла як дзень барацьбы за правы жанчын. 8 сакавіка 1857 года ў Нью-Ёрку прайшла маніфэстацыя работніц швачных абутковых фабрык. Яны патрабавалі 10-гадзіннага працоўнага дня і роўнай з мужчынамі заработнай платы. У той час жанчыны працавалі па 16 гадзін у суткі. Мужчынам пасьля рашучых выступаў удалося дамагчыся 10-гадзіннага працоўнага дня. У другой палове ХІХ стагодзьдзя ў ЗША пачалі ўзьнікаць прафсаюзныя арганізацыі. 8 сакавік 1857 года ўтварылася яшчэ адна – упершыню яго чальцамі сталі жанчыны. У гэты дзень у многіх гарадах ЗША сотні жанчын выйшлі на дэманстрацыю, патрабуючы прадстаўленьня ім выбарчага права.


У 1910 годзе на Міжнароднай канфэрэнцыі жанчын-сацыялістак у Капэнгагене Клара Цэткін выступіла з прапановай аб сьвяткаваньні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка, якое прагучала, як заклік да ўсіх жанчынам сьвету ўключыцца ў барацьбу за раўнапраўе. У 1911 годзе гэты сьвята ўпершыню адзначалася 19 сакавіка ў Аўстрыі, Даніі, Германіі і Швайцарыі. Тады больш за мільён мужчын і жанчын прынялі ўдзел у маніфэстацыях у падтрымку выбарчага права для жанчын і роўных правоў для іх на вытворчасьці. У Расейскай імпэрыі першая маніфэстацыя за правы жанчын адбылася ў 1913 годзе ў Санкт-Пецярбургу.

У 1913 годзе пасьля міжнароднага абмеркаваньня жаночымі арганізацыямі днём міжнароднага жаночага сьвята было вызначана 8 сакавіка. У 1997 годзе Арганізацыя Аб’яднаных нацый абвясьціла 8 сакавіка Міжнародным жаночым днём.
У СССР міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка з першых гадоў савецкай улады стаў дзяржаўным сьвятам. З 1965 года гэты дзень стаў нерабочым. Паступова Міжнародны жаночы дзень у краіне губляў сваю палітычную афарбоўку.

Сярод краін СНД Міжнародны жаночы дзень зараз адзначаецца ў Азэрбайджане, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кіргізіі, Малдове, Расеі, Таджыкістане, Туркмэністане і Ўкраіне, ва Ўзбэкістане ён адзначаецца як Дзень маці; у Армэніі яго адзначаюць 7 Красавіка як Дзень мацярынства і прыгажосьці.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG