Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвята 8 сакавіка: ад Беларусі да Буркіна-Фасо


I

I

Акрамя Беларусі Міжнародны жаночы дзень афіцыйна адзначаецца ў Анголе, Армэніі, Азэрбайджане, Буркіна-Фасо, Камбоджы, Кітаі, Харватыі, Кубе, Грузіі, Гвінеі-Бісаў, Замбіі, Казахстане, Кыргызстане, Літве, Лаосе, Мадагаскары, Малдове, Манголіі, Чарнагорыі, Нэпале, Расеі, Сэрбіі, Таджыкістане, Туркмэністане, Угандзе, Украіне, Узбэкістане, В'етнаме і Замбіі.

З нагоды Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка Чырвоны Крыж заклікаў урады краінаў і грамадзкасьць сьвету надаць ўвагу жанчынам, якія вымушаныя былі пакінуць свой дом і пражываць у адзіноце разам са сваімі дзецьмі ў выніку гвалту ў зьвязку з узброенымі канфліктамі, а таксама дыскрымінацыяй і запалохваньнем.

Традыцыя адзначаць Міжнародны жаночы дзень зарадзілася ў Злучаных Штатах Амэрыкі ў 1909 годзе.

У 1910 ў Капэнгагене (Данія) адбылася 2-я Міжнародная канфэрэнцыя працоўных жанчын (second International Conference of Working Women).

У Беларусi, паводле дасьледваньняў, жанчыны пакутуюць пераважна ад гвалту ў сям’і. Як падае Белта, ад фізычнага гвалту з боку свайго мужа церпіць кожная чацьвёртая жанчына. Большасьць ахвяраў не зьвяртаюцца па дапамогу нi да спэцыялiстаў, нi да знаёмых або сяброў.

Такая інфармацыя прагучала на прэсавай канфэрэнцыi, прысьвечанай праблеме фiзычнага гвалту над жанчынамі.

Паводле МУС, у Беларусi ў 2009 годзе было зарэгiстравана 2 980 злачынстваў на глебе сямейна-бытавых адносiнаў. У 2 203 выпадках пацярпелымi сталi жанчыны.

XS
SM
MD
LG