Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уначы стартуе цырымонія ўручэньня "Оскараў"


Oscar

Oscar

Сёньня (а па менскім часе заўтра ўначы) адбудзецца ўручэньне прэміяў Амэрыканскай кінаакадэміі "Оскар". Слоган 82-ой цырымоніі: "Вы ніколі ня бачылі" Оскар "такім".

У цырымоніі ўручэньня прэміяў бярэ ўдзел актор Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Ігар Сігоў - выканаўца галоўнай ролі ў ірляндзкім фільме "Дзьверы" ("The Door"). Стужка рэжысэркі Хуаніты Ўільсан паводле "Чарнобыльскай малітвы" Сьвятланы Алексіевіч намінаваная на Оскара ў катэгорыі "лепшы кароткамэтражны фільм".

Для беларускіх гледачоў сёлетняе ўручэньне прэміяў адметнае таксама тым, што ўпершыню ў гісторыі беларускага тэлебачаньня з Лос Анджэлесу будзе весьціся наўпроставая трансьляцыя. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА, са спасылкай на прэсавую службу Белтэлерадыёкампаніі.

Наўпроставая трансьляцыя на Першым канале адбудзецца 8 сакавіка. Пачынаючы з 3.30 тэлегледачы змогуць глядзець усю цырымонію ад пачатку да канца. Для тых, хто ня зможа паглядзець "Оскар-2010" уначы, у вечаровым эфіры 8-га сакавіка будзе паказана тэлевэрсія шоў.
XS
SM
MD
LG