Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Моладзь БНФ” + моладзевая арганізацыя Партыі “Наша Украіна”


У Кіеве адбылося падпісаньне пагадненьня аб супрацы паміж «Моладзьдзю БНФ» (Беларусь) і Моладзевай арганізацыяй Партыі "Наша Украіна«(Украіна).

Лідэр «Моладзі БНФ» Андрусь Крэчка: «Падпісаньне пагадненьня — ня столькі пачатак, колькі працяг шчыльнай і плённай супрацы. Для Беларусі надзвычай карысны досьвед пабудовы ўкраінскай дэмакратыі, яе першыя крокі ад постсавецкай дыктатуры да сёньняшняга ўзроўню разьвіцьця».

Старшыня Моладзевай арганізацыі Партыі «Наша Украіна» Сьцяпан Барна ў сваю чаргу дадаў, што пагадненьне мае на мэце ў тым ліку і міжнародную супрацу: выпрацоўку супольнай пазыцыі па найбольш важных пытаньнях, працу з эўрапейскім моладзевымі арганізацыямі-аднадумцамі і ўзаемападтрымку на міжнародных форумах.

Асноўнымі аспэктамі супрацы арганізацыяў зьяўляюцца: рэалізацыя сумесных праектаў, студэнцкія абмены, разьвіцьцё кантактаў у Эўропе ды іншае.

XS
SM
MD
LG