Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Усе сябры „Партнэрства“ павінны знаходзіцца ў адной лодцы”


Ян Когаўт
Ян Когаўт
Пра гэта заявілі падчас сустрэчы ў Бэрліне кіраўнікі нямецкага і чэскага МЗС Ян Когаўт і Гіда Вэстэрвэле.

Міністры адзначылі, што ўсе 27 краін ЭЗ хацелі б істотна ўмацаваць супрацоўніцтва з шасьцю постсавецкімі рэспублікамі — Беларусьсю, Азэрбайджанам, Армэніяй, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай. У абмен на палітычныя рэформы ў гэтых краінах Брусэль паабяцаў выдаткаваць да 2013 году на гэты праект 600 мільёнаў эўра.

Паводле кіраўнікоў нямецкай і чэскай дыпляматыі, «краіны-ўдзельніцы «Партнэрства» адрозьніваюцца як палітычна, так і эканамічна. Набліжэньне кожнай зь іх да ЭЗ будзе залежаць ад канкрэтных індывідуальных патрэбаў таго ці іншага «ўсходняга партнэра».

І Вэстэрвэле, і Когаўт выказалі перакананьне ў тым, што менавіта «знаходжаньне партнэраў у адной лодцы» мае важнае значэньне для посьпеху «Ўсходняга партнэрства».

Міністры заўважылі, што «Ўсходняе партнэрства» — не «закрыты клюб», і таму віталі б далучэньне да гэтага праекту такіх краін, як Расея і Турэччына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG