Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго чакае “аўтазак” на Аршанскім ільнокамбінаце?


Сёньня Воршу наведвае Аляксандар Лукашэнка. Гэты візыт плянаваўся даўно, і цягам апошняга тыдня на Аршанскім ільнокамбінаце падрыхтоўка была аўральнай.


“Аўтазак” ля прахадной ільнокамбінату быў сфатаграфаваны ўчора ўвечары. Сёньня з гэтага месца ён зьнік — кажуць, што спэцмашына ўжо недзе на тэрыторыі прадпрыемства.

Зь якімі мэтамі яго падрыхтавалі, невядома. Работнікі камбінату выказваюць дзьве вэрсіі. Першая выглядае больш традыцыйнай: у Воршы баяцца акцыяў пратэсту незадаволеных рабочых, і “аўтазак” прызначаны для іх. Другая вэрсія наступная: паколькі ільнокамбінат даўно ў заняпадзе, на складзе назапасілася шмат нерэалізаванай прадукцыі, у тым ліку вырабленай яшчэ ў 2003 годзе, а заробкі рабочым выплочваюцца нерэгулярна, вынікам прыезду Лукашэнкі можа стаць звальненьне ці нават арышт кіраўніцтва.

Абедзьве вэрсіі агучваюцца выключна шэптам: праз кожныя 10 мэтраў па праспэкце Тэкстыльшчыкаў і ў цэнтры Воршы стаяць міліцыянты.

Афіцыйная мэта візыту Аляксандра Лукашэнкі — гэта знаёмства з сацыяльна-эканамічным жыцьцём Віцебшчыны і абмеркаваньне сытуацыі ў ільнаводчай галіне краіны.
XS
SM
MD
LG