Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Маскоўскага суду Менску Анатоль Савіч згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі звольнены з працы. Паводле неафіцыйных крыніцаў супраць былога старшыні суду распачата крымінальная справа. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтага пакуль што не атрымана.

На тэрыторыі Маскоўскага раёну знаходзіцца большасьць міністэрстваў і ўпраўленьняў. Менавіта ў судзе Маскоўскага раёну вернікі царквы “Новае жыцьцё” дабіваліся адмены рашэньня гарадзкіх уладаў.

У Маскоўскім судзе разглядаліся гучныя справы, у тым ліку экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.

Большасьць затрыманых удзельнікаў вулічных акцый і лідэры палітычных партый падчас мінулай выбарчай кампаніі дастаўляліся ў Маскоўскі суд, дзе іх каралі на максымальныя тэрміны арышту.

Анатоль Савіч нарадзіўся ў 1959 годзе. Мае стаж працы судьдзём 16 гадоў.

У судзе Маскоўскага раёну працаваў ад 1989 году. Пачынаў са стажора судзьдзі. Ад траўня 2000 году заняў пасаду старшыні суду. У 2002 годзе Анатоль Савіч задаволіў пазоў Анатоля Тозіка да газэты “Наша свабода”, пасьля чаго яна спыніла сваю дзейнасьць.

У судзе Маскоўскага раёну працуе 97 чалавек, сярод іх 14 судзьдзяў і 21 судовы выканаўца.

Большасьць скаргаў, якія пісалі наведвальнікі пра парадкі ў судах, прыпадае менавіта на суд Маскоўскага раёну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG