Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ідэалягічная вэртыкаль у Беларусі ёсьць, і мы ўжо гаворым не пра яе станаўленьне, а пра ўдасканаленьне яе працы», — заявіла першы намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Пяткевіч падчас рэгіянальнай канфэрэнцыі ідэалягічных работнікаў Берасьцейскай вобласьці ў Кобрыне,перадае БЕЛТА.

Паводле Пяткевіч, пастаўленая задача адрадзіць на высокім узроўні ідэалягічную працу ў краіне рэалізуецца спаўна.

У якасьці пазытыўнага прыкладу яна прывяла зьяўленьне ідэолягаў ня толькі ў дзяржаўнай сфэры, але і ў прыватным бізнэсе. Паводле Пяткевіч, «задача ідэалягічнай працы — ствараць непасрэдны кантакт паміж простым чалавекам і ўладай».

Таксама яна адзначыла, што ідэолягі павінны быць гатовымі рэагаваць на настроі людзей, якія мяняюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG