Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адмысловым лісьце, распаўсюджаным у Брусэлі, парлямэнты Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны выказаліся за прадстаўніцтва ў «Эўранэсьце» (парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства») беларускіх дэпутатаў, а не пазапарлямэнцкай апазыцыі.

Актывіст руху «За свабоду» Алесь Лагвінец, камэнтуючы гэта, адзначыў:

«Беларускім уладам вельмі залежыць, каб была прадстаўлена нелегітымная „палатка“. Яны выкарысталі ўсе магчымыя сродкі, вельмі актыўна працаваў МЗС Беларусі, каб пераканаць кожную асобна ўзятую краіну „Ўсходняга партнэрства“, каб яны падпісалі збольшага нэўтральную паперу, але вельмі карысную для афіцыйнага Менску.

Самая непарушная пазыцыя ў армянскага і азэрбайджанскага парлямэнтаў. У дадзеным выпадку тут нічога дзіўнага няма, бо гэта саюз аўтарытарных краінаў. І мне цікава, як будзе рэагаваць Эўрапарлямэнт на аўтарытарны хаўрус гэтых трох краінаў.

Беларускія ўлады, відавочна, імкнуцца гуляць на супярэчнасьцях з украінцамі. З Малдовай тут сытуацыя не да канца зразумелая. А што тычыцца Грузіі, то відавочна, што беларускія ўлады шантажавалі Грузію, як толькі маглі, прызнаньнем Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Я думаю, што прапанова „пяць плюс пяць“, як і раней, застаецца на парадку дня, і наўрад ці Эўрапарлямэнт пойдзе на тое, каб саступаць аўтарытарнаму хаўрусу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG