Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь пасьпяхова змагаецца са СНІДам

  • БелаПАН

Беларусь зьяўляецца адной з самых пасьпяховых у барацьбе з эпідэміяй ВІЧ/СНІД сярод краінаў Усходняй Эўропы. Пра гэта заявіў рэгіянальны дырэктар Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС) для краінаў Эўропы і Цэнтральнай Азіі Дэніс Брун 4 сакавіка на брыфінгу ў Менску.

Паводле яго слоў, у той час як у большасьці рэгіёнаў плянэты рост эпідэміі прыпынены, рэгіён Усходняй Эўропы і Сярэдняй Азіі застаецца сумным выключэньнем. Беларусь вылучаецца з гэтага рэгіёну як адна з самых пасьпяховых краінаў у барацьбе з эпідэміяй ВІЧ/СНІД. "Я спадзяюся, што агульнымі намаганьнямі Беларусь стане першай краінай, якой удасца павярнуць эпідэмію назад", — сказаў дырэктар ЮНЭЙДС.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, па стане на 1 лютага ў Беларусі зарэгістравана 10 тыс. 757 ВІЧ-інфікаваных, зь іх памерла 1 тыс. 915 чалавек. Больш за ўсё выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі зарэгістравана ў Менску і Менскай вобласьці (1 тыс. 492 і 1 тыс. 405), менш за ўсё — ў Гарадзенскай вобласьці (429). У студзені дыягназ "ВІЧ-інфэкцыя" ўпершыню ўстаноўлены 67 жыхарам Беларусі.

Сярод ВІЧ-інфікаваных у Беларусі:

66,7% — маладыя людзі ва ўзросьце ад 15 да 29 гадоў.
7,5% - маладыя людзей ва ўзросьце 15—19 гадоў.
62,6% — мужчыны.

Больш за палову ВІЧ-інфікаваных заразіліся вірусам пры ўнутрывенным увядзеньні наркатычных рэчываў.

На 1 лютага ў Беларусі ўстаноўлена 1 тыс. 870 выпадкаў СНІДу, зь іх - 49 новых дадалося ў студзені.
XS
SM
MD
LG