Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы судзьдзя Гары Паганяйла: “А хто будзе выяжджаць на трупы?”


Гары Паганяйла

Гары Паганяйла

Вядомы праваабаронца, былы судзьдзя Гары Паганяйла пракамэнтаваў указ № 99 Аляксандра Лукашэнкі. Паводле гэтага ўказу скасоўваецца вайсковая пракуратура ў Памежнай службе, Ваенна-паветраных сілах і Супроцьпаветранай абароне, а таксама рэфармуецца структура сьледзтва ў пракуратуры. У прыватнасьці, некаторыя функцыі забіраюць ад раённай пракуратуры.

«Хто будзе цяпер на труп выяжджаць? Як правіла, выяжджаў на агляд трупа сьледчы раённай пракуратуры. Ён пачынаў першыя дзеяньні па замацаваньні сьлядоў злачынства. Калі цяпер такія справы ў маштабах раёну пяройдуць да сыстэмы МУС — гэта добра ці дрэнна? З аднаго боку, быццам нічога дрэннага няма. Сёньня прыблізна адзін узровень сьледчых як з органаў пракуратуры, гэтак і МУС, КГБ, ДФР. Цяпер спэцыялізацыя, якая прадугледжвалася раней, магчыма, ня так і патрэбная. Сьледчых рыхтуюць спэцыялізаваныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, раз на 5 гадоў яны павышаюць кваліфікацыю ў адпаведных навучальных установах. Акрамя таго, існуе ведамасная сыстэма падвышэньня кваліфікацыі. Таму, магчыма, гэта проста патрэба перагледзець структуры органаў пракуратуры. Пакуль новая сыстэма не праявіла сябе, я ня бачу ў ёй сур’ёзнага нэгатыву. Пабачым, як праявіць», — пракамэнтаваў новы ўказ Гары Паганяйла.

Паводле Гары Паганяйлы, адмова ад асобных органаў вайсковай пракуратуры ў Памежнай службе, войсках ВПС і СПА — гэта не адмова ад пракурорскага нагляду ўвогуле, а толькі перадача гэтых функцый Вайсковай пракуратуры, якая захоўваецца.
XS
SM
MD
LG