Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана на газ для аўтамабіляў павялічыцца на 9,4%


Адпускная цана на прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў у Беларусі ад 5 сакавіка будзе павышана на 9,4%. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі.

Пастановай міністэрства № 46 адпускная цана на газ для запраўкі транспартных сродкаў складзе 1165 рублёў за адзін кубічны мэтар без падатку на дададзеную вартасьць.

Падвышэньне цэнаў у міністэрстве патлумачылі зьменай у 2010 годзе цаны куплі прыроднага газу для Беларусі. Акрамя таго што падаражэў імпарт расейскага газу, з новага году Беларусь падняла і ўласныя акцызныя стаўкі на газ, які выкарыстоўваецца для аўтамабільнага паліва, — дадалі ў міністэрстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG