Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Сваё і чужое


Удзельнічае этнакультуроляг Тацяна Валодзіна. Эфір 4 сакавіка 2010 году.


Тацяна Валодзіна
Вячаслаў Ракіцкі

Вячаслаў Ракіцкі: Якой прыказцы пра сваё і чужое беларусы былі найбольш вернымі ў сваім гістарычным мінулым?

Тацяна Валодзіна: «Сваё хазяйства мілей чужога царства». Ня маючы ў поўным сэнсе сваёй дзяржавы, беларус упарта трымаўся сваёй гаспадаркі. І яшчэ яны казалі «Свой дварочак, як вяночак», або «Кожны кулік на сваім балоце вялік». Сялянскі сьвет выбудоўваўся ў межах сваёй сялібы і сама болей вёскі. Нават горад ім падаваўся чужынаю і ледзь ня тым сьветам. Асноўны комплекс каштоўнасьцяў складваўся ў межах сваёй прасторы. І тычыўся яе.




Сваё і чужое
«Сваё хазяйства мілей чужога царства»

«Свой насоў цяплей чужога кажуха»

«Біся, кусайся — чужы не мяшайся»

«Кожнаму свая бяда ў галаве»

«Ты па чужое, а чорт па тваё»

«Чужая скварка рот дзярэ»

«Чужое дабро бярэ за рабро»

«У чужых руках скібка большая»

«Дай, Божа, спажыць, што ў чужой кішэні ляжыць»

«Каб жыць у радасьці і шчасьці, трэба красьці, красьці, красьці»

«Мая хата з краю»

«Толькі ўдод сьмярдзючы ў сваё гняздо паскудзіць»

«Свайго сьмецьця на чужы сьметнік не вынось»

«Кожны трактар мае свой характар»

«Свая сярмяга не зьнявага»

«У чужым касьцёле сьвечак не папраўляй»

«Чужыя хвалячы замкі, ня гань свае клямкі»
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG