Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцы вывесілі расьцяжку "Свабоду Міхайлаву!"


У цэнтры Менску маладафронтаўцы вывесілі на масту расьцяжку "Свабоду Міхайлаву!". Засталося каля двух тыдняў да вызваленьня Яны Міхайлава, 15 сакавіка ён вызваліцца з жодзінскай турмы.


Ян Міхайлаў прасіў у ваенкамаце альтэрнатыўную службу, прадугледжаную арт.57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з рэлігійных прычынаў і жаданьня дапамагаць сваёй шматдзетнай сям'і, у якой зьяўляецца старэйшым сынам. Замест гэтага з 15 сьнежня 2009 г. знаходзіцца за кратамі. Быў пакараны судом Менскага раёну за нібыта ўхіленьне ад службы ў войску і прысуджаны да 3х месяцаў арышту. Знаходзіцца зараз у жодзінскай спэцтурме №8.

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала Яна Міхайлава вязьнем сумленьня.





Паводле прэс-службы "Маладога Фронту".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG